Парадак разгляду зваротаў

  1. Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
  2. Пісьмовыя звароты грамадзян, за выключэннем заўвагі і (або) прапановы ўнесеных у кнігу заўваг і прапаноў, павінны змяшчаць:
    • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
    • выклад сутнасці звароту;
    • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
  3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
    • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
    • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
    • выклад сутнасці звароту;
    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
    • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.
  4. Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  5. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны дакладным, пераборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
  6. Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
  7. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да зваротаў, вызначаны артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб вызначаны артыкуламі 10 - 20 Закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю - Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (Старавіленскі тракт, 93, 220053, Мінск, Рэспубліка Беларусь).