Метралогія
Аддзел метралогіі "Аршанскага ЦСМС"
Начальнік аддзела метралогіі: Трашкоў Юрый Уладзіміравіч, тэл. (0216) 50-83-57
Бюро прыёмкі СІ ў паверку: Анашка Марыя Дзмiтрыеўна, тэл. (0216) 50-64-83
Напрамкі дзейнасці:
- паверка, каліброўка і метралагічная атэстацыя: электрычных і радыётэхнічных сродкаў вымярэнняў, цеплатэхнічных сродкаў вымярэнняў, механічных сродкаў вымярэнняў, лінейна-кутніх сродкаў вымярэнняў;
- правядзенне выпрабаванняў: электрафізічныя выпрабаванні, выпрабаванні сродкаў абароны, выпрабаванні будаўнічых паслуг;
- атэстацыя выпрабавальнага абсталявання;
- рамонт сродкаў вымярэнняў;
- распрацоўкі: праграм і методык метралагічнай атэстацыі; методык каліброўкі; методык выканання ЭФІ і сродкаў абароны
Кошт паверкі сродкаў вымярэнняў, атэстацыі і выпрабаванняў (кошт БЕЗ ПДВ)
Тэхнічная кампетэнтнасць Аршанскага ЦСМС пацверджана:
- атэстатам акрэдытацыі № BY112 02.3.0.006 ад 29.05.1997г. у Сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на права правядзення паверкі сродкаў вымярэнняў;
- атэстатам акрэдытацыі № BY112 02.1.0.0829 ад 28.04.2001г. у Сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на права правядзення электрафізічных і высакавольтных выпрабаванняў;
- атэстатам акрэдытацыі № BY112 02.5.0.0025 ад 17.04.2006г. у Сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на права правядзення каліброўкі сродкаў вымярэнняў;
- атэстатам акрэдытацыі № BY112 02.1.0.0882 ад 30.07.2008г. у Сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на права правядзення работ па выпрабаванні будаўнічых паслуг