Асноўныя напрамкі дзейнасці Аршанскага ЦСМС:

Правядзенне работ па сертыфікацыі і рэгістрацыі дэкларацый на прадукцыю:

  • у галіне будаўніцтва;
  • лёгкай прамысловасці, прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў; сродкаў індывідуальнай аховы (уключаючы адзенне, абутак);
  • сельскагаспадарчай сыравіны, харчовай прадукцыі, тытунёвых вырабаў; вінаробнай, лікёра-гарэлачнай прадукцыі, піва, безалкагольных напояў, мінеральнай вады, пітной вады, сокаў і соказмяшчальнай прадукцыі; кармоў і кармавых дабавак;
  • дрэваапрацоўчай прамысловасці.

У тым ліку ў парадку прызнання.

Правядзенне работ па сертыфікацыі паслуг: рамонце і тэхнічнаму абслугоўванню аўтатранспартных сродкаў; паслуг цырульняў; паслуг хімічнай чысткі; паслуг пральні; паслуг па рамонце бытавых электрычных прыбораў і бытавой радыёэлектроннай апаратуры; паслуг па рамонце сродкаў вымярэнняў; работ (паслуг) у будаўніцтве.

Правядзенне работ па сертыфікацыі сістэм менеджменту якасці; сістэм кіравання аховай працы.

Правядзенне выпрабаванняў харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі па наступных напрамках: вызначэнне арганалептычных. фізіка-хімічных паказчыкаў; вызначэнне паказчыкаў бяспекі (таксічныя элементы, пестыцыды, мікатаксінаў, бензапірэн); вызначэнне мікрабіялагічных паказчыкаў; антыбіётыкаў; вітамінаў; удзельнай і аб'ёмнай актыўнасці радыенуклідаў цэзію, стронцыю.

Дзяржаўная паверка сродкаў вымярэнняў; каліброўка і метралагічная атэстацыя сродкаў вымярэнняў і выпрабавальнага абсталявання; распрацоўка методык паверкі, каліброўкі, праграм метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў вымярэнняў. Аказанне інфармацыйных паслуг у галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі і дзяржаўнага метралагічнага нагляду.

УВАГА! У апошні дзень месяца прыёмка ў паверку і выдача з паверкі сродкаў вымярэнняў не робіцца.