Палітыка ў галіне якасці

«ЯКАСНАЕ ВЫКАНАННЕ ПРАЦ - ЗАЛОГ ПОСПЕХУ КЛІЕНТАЎ І СПРАВА ЧАСЦІ ДЛЯ НАС»

Дзейнасць Аршанскага ЦСМС з'яўляецца часткай агульнай стратэгіі развіцця і рэалізацыі ў жыццё палітыкі Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь і арыентавана на ўдасканаленне форм і метадаў кіравання якасцю работ на высокім тэхнічным і арганізацыйна-метадычным узроўні, павышэнне задавальненняў патрабаванняў і чаканняў кліентаў, забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага становішча арганізацыі.
Асноўная мэта арганізацыі ў галіне якасці - забеспячэнне адпаведнасці работ і паслуг устаноўленым патрабаванням заканадаўчых, нарматыўна-прававых актаў.

Асноўныя напрамкі палітыкі:

- умацаванне аўтарытэту і канкурэнтаздольнасці арганізацыі;
- забеспячэнне адпаведнасці правядзення работ і паслуг усім устаноўленым патрабаванням заканадаўчых, нарматыўна-прававых актаў у адпаведнасці з чаканнямі спажыўцоў;
- пастаяннае і інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з заказчыкам з мэтай задавальнення іх патрабаванняў, пашырэнне спектра работ і паслуг, павелічэнне аб'ёмаў;
- кіраванне дзейнасцю і рэсурсамі арганізацыі як узаемазвязанымі працэсамі, удасканаленне сістэмы менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2009;
- сталае падвышэнне кваліфікацыі, далучэнне і стымуляванне персанала арганізацыі да максімальнага выкарыстання ведаў і ўменняў.


Якасць работы Аршанскага ЦСМС - наша агульная справа.
Кіраўніцтва арганізацыі бярэ на сябе адказнасць за рэалізацыю Палітыкі ў галіне якасці і заклікае кожнага супрацоўніка да яе выканання.