Гістарычная даведка

Кароткая гісторыя развіцця Аршанскага ЦСМС


Люты 1959 года ўтворана Аршанская Дзяржаўная кантрольная лабараторыя па вымяральнай тэхніцы. У 1970 годзе Аршанская Дзяржаўная кантрольная лабараторыя па вымяральнай тэхніцы перайменавана ў Аршанскую лабараторыю дзяржаўнага нагляду за стандартамі і вымяральнай тэхнікай. 1 снежня 1988 года Аршанская лабараторыя дзяржаўнага нагляду за стандартамі і вымяральнай тэхнікай перайменавана ў Аршанскі цэнтр стандартызацыі і метралогіі. 20 жніўня 1990 года створана лабараторыя па выпрабаваннях харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У ліпені 1992 года створана служба радыёметрычнага кантролю. З 1996 года па 2009 год Аршанскі ЦСМС акрэдытаваны Дзяржстандартам і атрымаў права на ажыццяўленне наступных відаў дзейнасці: 24 мая 1996 года - аддзел выпрабаванняў харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі акрэдытаваны на тэхнічную кампетэнтнасць і незалежнасць. 29 мая 1997 года аддзел дзяржаўнай паверкі і метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў акрэдытаваны на права паверкі сродкаў вымярэнняў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 9413. 20 чэрвеня 2000 года акрэдытаваны орган па сертыфікацыі харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі. 1 кастрычніка акрэдытаваны орган па сертыфікацыі прамысловых тавараў. 8 чэрвеня 2001 г. акрэдытаваны орган па сертыфікацыі паслуг цырульняў 20 чэрвеня 2003 г. акрэдытаваны орган па сертыфікацыі харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі.
У 2000 годзе Аршанскі ЦСМ перайменаваны ў Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Аршанскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі".
28 красавіка 2001 года акрэдытавана група электрафізічных вымярэнняў і высакавольтных выпрабаванняў аддзела метралогіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО/МЭК 17025.
12 кастрычніка 2005 года акрэдытавана сістэма менеджменту якасці прадастаўлення паслуг на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001.
17 красавіка 2006 года акрэдытавана група каліброўкі сродкаў вымярэнняў аддзела метралогіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО/МЭК 17025.
30 ліпеня 2008 года акрэдытавана група будаўнічых іспытаў аддзела метралогіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО/МЭК 17025.
6 лютага 2009 года акрэдытаваны орган па сертыфікацыі сістэм кіравання (у тым ліку: сістэм менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001, сістэм кіравання якасцю і бяспекай харчовых прадуктаў на аснове аналізу рызык і крытычных кантрольных кропак (НАССР) на адпаведнасць патрабаванням СТБ 1470, сістэм упраўлення аховай працы на адпаведнасць патрабаванням СТБ 18000).
14 лютага 2009 года акрэдытаваны орган па сертыфікацыі прадукцыі і паслуг.